unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Хворык, Фёдар Іосіфавіч (кандыдат эканамічных навук ; 1952—2012)

    Нарадзіўся 09.05.1952, в. Баяры, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць. Эканаміст, гаспадарчы дзеяч. Кандыдат эканамічных навук (2003).
    Адукацыя: Ашмянскі сельскагаспадарчы тэхнікум (спецыяльнасць "Планавая сельскагаспадарчая вытворчасць", 1971), Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут (спецыяльнасць "Заатэхнія", 1979), Мінская вышэйшая партыйная школа (1989), Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1998).
    Навуковыя інтарэсы: эканоміка аграрна-прамысловага комплексу.
    Месца працы, пасада: калгасы Гродзенскай вобласці "Савецкая Беларусь" (Ваўкавыскі раён; 1971, эканаміст), імя Я. Коласа (Зэльвенскі раён; 1973–1975, галоўны эканаміст), Зэльвенскі раённы камітэт ЛКСМБ (1975–1979, загадчык арганізацыйнага аддзела), калгас "Шлях Леніна" (Зэльвенскі раёна; 1979–1986, з 1981 – старшыня), Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт (1986–1995, першы намеснік старшыні), Агракамбінат "Скідзельскі" (да 2010 – ААТ "Гроднахлебапрадукт"; 1995–2012, генеральны дырэктар).
    Узнагароды: званне "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь" (2006), ордэн Айчыны 3-й ступені (2011) і інш.
    Памёр 10.08.2012.

        Варыянтная форма
    Hvoryk, Fëdar Iosifavič (1952—2012)

        Гл. таксама
    Хворыкі (дынастыя / сям'я)
    Хворик, Федор Иосифович (кандидат экономических наук ; 1952—2012) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Формирование кооперативно-интеграционных структур в зернопродуктовом подкомплексе (на примере Гродненской области) : диссертация ... кандидата экономических наук : 08.00.05 : защищена 27.06.2003 : утверждена 26.11.2003 / Хворик Федор Иосифович. — Минск, 2003.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Хворик Федор Иосифович // Аграрно-экономическая мысль Беларуси начала XXI века: персональный состав, направления исследований и научные результаты. — Минск, 2006. — С. 180.
    Хворик Федор Иосифович // Гродненщина в лицах. — Минск, 2018. — С. 217.