Справка
Нарадзіўся 03.10.1930, г. Глыбокае, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне аўтаматызацыі і кіравання тэхналагічнымі працэсамі і вытворчасцямі. Кандыдат тэхнічных навук (1967).
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Тэхналогія машынабудавання", 1953).
Навуковыя інтарэсы: аўтаматызацыя нарматыўных разлікаў у машына- і прыборабудаванні; аптымізацыя разліку з дапамогай ЭВМ рэжымаў апрацоўкі на металарэзных станках; тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне і эканамічная эфектыўнасць НДДКР.
Месца працы, пасада: Мінскі падшыпнікавы завод (з 1953, майстар, механік, намеснік начальніка цэха), Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі АН БССР (з 1957, інжынер, вучоны сакратар), Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР (з ..., інжынер), Інстытут матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР (з ..., інжынер), Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (з 1965, лабараторыя мадэлявання тэхналагічных працэсаў, навуковы супрацоўнік, у 1969–1986 – загадчык лабараторыі аўтаматызаваных падсістэм нарматыўных разлікаў падрыхтоўкі вытворчасці ў машынабудаванні).
Узнагароды: медалі ВДНГ СССР.
Варыянтная форма
Uladzimiraŭ, Âŭgenij Uladzimiravič (нар. 1930) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Разработка и исследование метода автоматизации технического нормирования станочных работ с помощью ЭВМ : автореферат диссертации ... кандидата технических наук / Владимиров Е. В. — Минск, 1967.
Анкета вучонага (без анкеты).
Владимиров Евгений Владимирович // Объединенный институт проблем информатики : 40 лет. — Минск, 2005. — C. 93—94.
Сайт Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.