![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Апарын, Генадзій Пятровіч (кандыдат тэхнічных навук ; інфарматыка ; вылічальная тэхніка ; род. 1940) |
Нарадзіўся 05.03.1940, г. Ташкент, Узбекістан. Спецыяліст у галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі. Кандыдат тэхнічных навук (1990), старшы навуковы супрацоўнік (1992), дацэнт (1999).
Адукацыя: Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Радыёфізіка", 1962), Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (аспірантура, 1975).
Навуковыя інтарэсы: тэарэтычныя асновы інфармацыйных тэхналогій камп'ютарнай апрацоўкі і распазнавання відарысаў; распрацоўка мадэлей "інтэлектуальных" дыгітайзераў і сканераў для аўтаматызаваных рабочых месцаў рознага прызначэння; сканерная тэхналогія стварэння лічбавых карт; кампаненты праграмнага забеспячэння і інш.
Месца працы, пасада: Інстытут матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР (з 1962, малодшы навуковы супрацоўнік, старшы інжынер-канструктар, галоўны інжынер), Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (з 1971, лабараторыя апрацоўкі і распазнавання відарысаў, вядучы навуковы супрацоўнік). Інфармацыя на 2018.
Варыянтная форма
Aparyn, Genadzij Pâtrovič (нар. 1940) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Управление информационной надежностью в планшетных автоматизированных графических подсистемах ввода данных : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.13.01 ; 05.13.05 / Апарин Геннадий Петрович. — Минск, 1990.
Анкета вучонага (без анкеты).
Апарин Геннадий Петрович // Объединенный институт проблем информатики : 40 лет. — Минск, 2005. — C. 92—93.
Сайт Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі.
Сайт "eLIBRARY.RU".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |