Справка
Нарадзіўся 27.05.1932, в. Андрыеўшчына, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць. Тэатразнавец, крытык. Доктар мастацтвазнаўства (1974), прафесар (1975).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аддзяленне журналістыкі, 1954), Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя А. В. Луначарскага (аспірантура, 1961).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя і гісторыя беларускага тэатра; беларуская драматургія; праблемы нацыянальнага і міжнацыянальнага ў сцэнічным мастацтве.
Пазапрафесійная дзейнасць: пісьменнік-празаік.
Месца працы, пасада: Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі (1961–1972, 1990–1993 і з 2000, у 1990–1993 – загадчык аддзела міжнацыянальных культурных працэсаў), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (з 1961, у 1972–1990 – загадчык кафедры гісторыі і тэорыі мастацтва, мовы і літаратуры, 1984–1990 – рэктар), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры (1993–2000, загадчык кафедры тэатральнай творчасці), часопіс "Тэатральная творчасць" (1991–1998, галоўны рэдактар).
Памёр 06.04.2012.
Варыянтная форма
Sabaleŭski, Anatol' Vikenc'evič (1932—2012) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Выдающийся актер Белоруссии : творчество народного артиста СССР Б. В. Платонова : автореферат диссертации ... кандидата искусствоведения / Анатолий Соболевский. — Москва ; Минск, 1961.
Анкета вучонага (без анкеты).
Соболевский Анатолий Викентьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 8.
Сабалеўскі Анатоль Вікенцьевіч / Т. Я. Гаробчанка // Беларуская энцыклапедыя : у 18. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 45—46.
Сабалеўскі Анатоль Вікенцьевіч / Т. Я. Гаробчанка // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. — Мінск, 2003. — Т. 2. — С. 323.
Сабалеўскі Анатоль Вікенцьевіч / Т. Я. Гаробчанка // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1987. — Т. 4. — С. 593.
Сабалеўскі Анатоль // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. — Мінск, 1995. — Т. 5. — С. 204—207.
Слова аб доктары мастацтвазнаўства А. В. Сабалеўскім / У. А. Галак. — Мінск, 2013.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.