Справка
Нарадзілася 04.04.1908, гар. пас. Арэхаўск, Аршанскі раён, Віцебская вобласць. Мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускага мовазнаўства. Кандыдат філалагічных навук (1952). Член Віцебскага філіяла Усебеларускага аб'яднання паэтаў і пісьменнікаў "Маладняк".
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне, 1931).
Навуковыя інтарэсы: сучасная беларуская літаратурная мова; мова твораў Я. Коласа; роля Я. Коласа ў развіцці беларускай літаратурнай мовы.
Аўтар твораў мастацкай літаратуры (вершы, апавяданні, аднаактовыя п'есы).
Месца працы, пасада: Слуцкі педагагічны тэхнікум, Мінскі беларускі педагагічны тэхнікум (1931–1933), Інстытут літаратуры, мастацтва і мовы АН Беларускай ССР (1933–1938), Рэспубліканскае тэатральнае вучылішча (Мінск; 1939–1941), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1944–1970, дацэнт кафедры рускай мовы і агульнага мовазнаўства).
Памерла 16.01.1980.
Варыянтная форма
Bazylenka, Ganna Martynaŭna (1908—1980) |
Арахоўская, Ганна (1908—1980) (псеўданім) |
Базыленка, Анна Мартынаўна (1908—1980) |
Базыленка, А. М. (1908—1980) |
Ганна Арахоўская (1908—1980) (псеўданім) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Устойчивые словосочетания в языке Якуба Коласа : автореферат диссертации ... кандидата филологических наук / А. М. Базыленко. — Минск, 1952.
Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы : Марфалогія : падручнік / [Базыленка А. М. і інш.]. — Мінск, 1957.
Пабочныя і ўстаўныя словы, словазлучэнні і сказы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове / Г. М. Базыленка. — Мінск, 1964.
Анкета вучонага (без анкеты).
Базыленка Ганна Мартынаўна / І. К. Германовіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1984. — Т. 1. — С. 263.
Базыленка Ганна Мартынаўна // Памяць : Мінск. — Мінск, 2006. — Кн. 5, ч. 1. — С. 322.
Базыленка Ганна Мартынаўна // Памяць : Орша і Аршанскі раён : у 2 кн. — Мінск, 2000. — Кн. 2. — С. 419.
Ганна Мартынаўна Базыленка / І. К. Германовіч // Веснік Беларускага дзяржаўна універсітэта імя У. І. Леніна. Серыя 4. Філалогі. Журналістыка. Педагогіка. Псіхалогія. — 1980. — № 1. — С. 77—78 : фота. — Памяці таварыша.
Сайт "Вікіпедыя".