unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Гадуноў, Валерый Мікалаевіч (доктар юрыдычных навук ; 1954—2022)

    Нарадзіўся 05.02.1954, в. Садовая, Клецкі раён, Мінская вобласць. Юрыст. Доктар юрыдычных навук (2004), прафесар (2006).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Правазнаўства", 1976; аспірантура, 1980).
    Навуковыя інтарэсы: грамадзянскае права; гаспадарчае права; прававое рэгуляванне дагаварных адносін (пытанні пастаўкі тавараў, выканання работ, аказання паслуг для дзяржаўных патрэб).
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1979, прафесар кафедры грамадзянскага права, у 1993–2017 – загадчык кафедры, 1989–2002 – дэкан юрыдычнага факультэта, 1998–2022 – дырэктар Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі).
    Узнагароды: нагрудныя знакі Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь "Ганаровы работнік гаспадарчага суда" (2005), Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь "Ганаровы работнік юстыцыі Беларусі" (2006) і "За адзнаку" 2-й ступені (2009) і інш.
    Памёр 14.12.2022.

        Варыянтная форма
    Gadunoŭ, Valeryj Mikalaevič (1954—2022)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск). Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі
    Годунов, Валерий Николаевич (доктор юридических наук ; 1954—2022) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Правовые средства обеспечения государственных нужд в товарах, работах и услугах : диссертация ... доктора юридических наук : 12.00.03 : защищена 10.06.2004 : утверждена 10.11.2004 / Годунов Валерий Николаевич. — Минск, 2004.
    Белорусская юридическая энциклопедия. В 4 т. Т. 1. — Минск, 2007. — На обороте титульного листа форма имени "Годунов В. М." ошибочная.
    Анкета вучонага.
    Годунов Валерий Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.].— Минск, 2006. — Т. 3. — С. 64—65.
    Годунов Валерий Николаевич // Белорусская юридическая энциклопедия : в 4 т. — Минск, 2007. — Т. 1. — С. 295—296.
    Гадуноў Валерый Мікалаевіч // Юрыдычны факультэт : Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / Беларускі дзяржаўны універсітэт. — Мінск, 2004. — С. 65.
    Сайт Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ.
    Сайт Фундаментальнай бібліятэкі БДУ.