На главную |
---|
Справка
Машкова, Iрына Анатольеўна (кандыдат тэхнічных навук ; тэхналогія харчовых прадуктаў ; нар. 1965) |
Нарадзілася 03.09.1965, лесапункт Борскі, Горнамарыйскі раён, Марый Эл, Расія. Спецыяліст у галіне тэхналогіі апрацоўкі, захоўвання і перапрацоўкі злакавых, бабовых культур, крупяных прадуктаў, плодаагародніннай прадукцыі і вінаградарства. Кандыдат тэхнічных навук (2004), дацэнт (2006).
Адукацыя: Магілёўскі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць "Тэхналогія хлебапякарнай, макароннай і кандытарскай вытворчасцей", кваліфікацыя "Інжынер-тэхнолаг", 1987; аспірантура, 2001).
Навуковыя інтарэсы: мучныя кандытарскія вырабы; сыравінныя кампаненты для кандытарскіх вырабаў.
Месца працы, пасада: Магілёўскі абласны камітэт ЛКСМБ (1989–1993, інструктар, загадчык аддзела па рабоце з навучэнскай моладдзю), Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання (1985–1989 – механіка-тэхналагічны факультэт, сакратар камітэта камсамола факультэта, з 1993 – тэхналагічны факультэт, кафедра тэхналогіі хлебапрадуктаў, дацэнт, у 2004–2005 – намеснік дэкана завочнага факультэта, з 2005 – дэкан тэхналагічнага факультэта). Інфармацыя на 2018.
Узнагароды: Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010).
E-mail: Tehno_f@mail.ru
Варыянтная форма
Maškova, Iryna Anatol'eŭna (нар. 1965) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Разработка технологии сдобного печенья и пряников из муки ржаной улучшенной : диссертация ... кандидата технических наук : 05.18.01 : защищена 02.07.2004 : утверждена 24.11.2004 / Машкова Ирина Анатольевна. — Могилев, 2004.
Анкета вучонага.
Машкова Ирина Анатольевна // 35 лет Могилевскому государственному университету продовольствия. — Минск, 2009. — С. 112.
Сайт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.
Сайт "eLIBRARY.RU".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |