На главную |
---|
Справка
Гурынава, Таццяна Аляксандраўна (кандыдат тэхнічных навук ; тэхналогія харчовых прадуктаў ; нар. 1968) |
Нарадзілася 17.06.1968, г. Спаск-Дальні, Прыморскі край, Расія. Спецыяліст у галіне тэхналогіі апрацоўкі, захоўвання і перапрацоўкі злакавых, бабовых культур, крупяных прадуктаў, плодаагародніннай прадукцыі і вінаградарства. Кандыдат тэхнічных навук (2003), дацэнт (2005).
Адукацыя: Магілёўскі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць "Тэхналогія хлебапякарнай, макароннай і кандытарскай вытворчасцей", 1990; аспірантура, 1998).
Навуковыя інтарэсы: тэхналогія прыгатавання хлебабулачных вырабаў з пшанічнай мукі; распрацоўка рэцэптур хлебабулачных вырабаў; аптымізацыя складу і распрацоўка рэцэптур харчаканцэнтратаў паўфабрыкатаў мучных вырабаў; арганізацыя вучэбнага працэсу; методыка выкладання спецыяльных тэхналагічных дысцыплін у вышэйшай школе.
Месца працы, пасада: Вытворчы камбінат Фаленскага райспажыўсаюза (Кіраўская вобласць, Расія; 1993–1995, лабарант), Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання (з 1995, вучэбны аддзел, статыстык, загадчык вытворчай практыкі, загадчык аддзела; тэхналагічны факультэт, кафедра тэхналогіі хлебапрадуктаў, дацэнт). Інфармацыя на 2018.
E-mail: mti@mogilev.by; gurinova09@rambler.ru
Варыянтная форма
Gurynava, Taccâna Alâksandraŭna (нар. 1968) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Научно-практическое обоснование использования нового сорта ржаной муки в хлебопекарном производстве : диссертация ... кандидат технических наук : 05.18.01 : защищена 01.07.2003 : утверждена 26.11.2003 / Гуринова Татьяна Александровна. — Могилев, 2003.
Хлебобулочные изделия из нового вида композитной муки — основа здорового питания / Т. А. Гуринова // Инновационные направления в пищевых технологиях : сборник материалов III Международной конференции, 29—30 октября 2009 г., Пятигорск. — Пятигорск, 2009. — С.
Анкета вучонага.
Сайт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.
Сайт "eLIBRARY.RU".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |