![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Грыгянец, Рамуальд Браніслававіч (кандыдат тэхнічных навук ; інфарматыка ; вылічальная тэхніка ; нар. 1953) |
Нарадзіўся 06.12.1953, в. Пуцяцішкі, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне матэматычнага і праграмнага забеспячэння вылічальных машын, комплексаў і камп'ютарных сетак. Кандыдат тэхнічных навук (1987), дацэнт (2010).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (механіка-матэматычны факультэт, спецыяльнасць "Матэматыка", 1976), Інстытут матэматыкі АН БССР (аспірантура, ...).
Навуковыя інтарэсы: мадэлі і арганізацыя даных; базы і банкі даных; сістэмы кіравання базамі даных; праблемна-арыентаваныя інфармацыйныя сістэмы; аўтаматызаваныя інфармацыйна-пошукавыя сістэмы; сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі і аўтаматызацыі інфармацыйнага забеспячэння навуковых даследаванняў; аўтаматызаваныя бібліятэчна-інфармацыйныя сістэмы; электронныя бібліятэкі.
Месца працы, пасада: НАН Беларусі (з 1976; Інстытут матэматыкі, 1976–1990, інжынер-матэматык-праграміст; Вылічальны цэнтр, 1991–1995, загадчык лабараторыі інфармацыйных і экспертных сістэм, намеснік дырэктара па навуковай работе; Інстытут тэхнічнай кібернетыкі, 1995–1997, загадчык лабараторыі інфармацыйна-пошукавых сістэм; НІРУП "Інфармацыйныя тэхналогііі" НДА "Кібернетыка", 1997–2002, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, загадчык лабараторыі; Нацыянальны цэнтр інфармацыйных рэсурсаў і тэхналогій, 2002–2007, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце; Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі, з мая 2007, загадчык лабараторыі інфармацыйнага забеспячэння навуковых даследаванняў). Інфармацыя на 2019.
E-mail: griganec@bas-net.by
Варыянтная форма
Criganets, R. (нар. 1953) (англійская мова) |
Crygâneс, Ramual'd Branislavavič (нар. 1953) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Программное обеспечение диалога пользователей с документально-фактографической информационной системой : 05.13.11 : диссертация ... кандидата технических наук : защищена 25.11.1986 : утверждена 00.00.0000 / Григянец Ромуальд Брониславович. — Минск, 1986.
Фатаграфія.
Сайт Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |