![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Дудкін, Аляксандр Арсенцьевіч (доктар тэхнічных навук ; інфарматыка ; вылічальная тэхніка ; 1950—2022) |
Нарадзіўся 13.10.1950, г. Гарадок, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне сістэмнага аналізу, кіравання і апрацоўкі інфармацыі ў прамысловасці. Доктар тэхнічных навук (2011), старшы навуковы супрацоўнік (1992), дацэнт (2010).
Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць "Матэматыка", 1972), Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (аспірантура, 1981).
Навуковыя інтарэсы: лічбавая апрацоўка сігналаў і відарысаў; распазнаванне вобразаў; архітэктуры і мадэлі сістэм камп'ютарнага зроку і высокавытворчай апрацоўкі інфармацыі; сістэмы аўтаматызаванага праектавання вялікіх інтэгральных схем.
Месца працы, пасада: Горская 8-гадовая і Чарэйская сярэдняя школы Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці (1972–1976), Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН Беларусі (1978–1994, з 1989 – у Брэсцкім аддзяленні, старшы навуковы супрацоўнік), Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (з 1994, лабараторыя ідэнтыфікацыі сістэм, вядучы навуковы супрацоўнік, з 2010 – галоўны навуковы супрацоўнік, з 2015 – загадчык лабараторыі).
Памёр 16.10.2022.
Варыянтная форма
Doudkin, A. (1950—2022) (англійская мова) |
Dudkin, Alâksandr Arsenc'evič (1950—2022) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Методы и алгоритмы обработки и анализа цифровых изображений топологических слоев интегральных микросхем : диссертация ... доктора технических наук : 05.13.01 : защищена 23.09.2010 : утверждена 05.01.2011 / Дудкин Александр Арсентьевич. — Минск, 2010.
Анкета вучонага (без анкеты па дамоўленасці з адміністрацыяй АІПІ).
Дудкін Аляксандр Арсенцьевіч // Памяць : Гарадоцкі раён. — Мінск, 2004. — С. 712.
Дудкин Александр Арсентьевич (к 70-летию со дня рождения) / В. В. Старовойтов // Информатика. — 2020. — Т. 17, № 4. — С. 107—110.
Фатаграфія.
Сайт Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі.
Сайт Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |