unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Семянкоў, Алег Ігнатавіч (кандыдат тэхнічных навук ; вылічальная тэхніка ; нар. 1935)

    Нарадзіўся 04.06.1935, г. Мінск. Спецыяліст у галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі. Кандыдат тэхнічных навук (1966), старшы навуковы супрацоўнік (1968), прафесар (1982).
    Адукацыя: Ленінградскі электратэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Сінхронна-сочачыя сістэмы", 1959), Інстытут аўтаматыкі і тэлемеханікі АН СССР (аспірантура, 1965).
    Навуковыя інтарэсы: тэорыя сістэм аўтаматызаванага праектавання; тэхнічныя і праграмныя сродкі сістэм камп'ютарнай графікі; геаметрычнае мадэляванне і апаратна-праграмныя комплексы САПР у машына- і прыборабудаванні.
    Месца работы, пасада: Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі АН БССР (1961–1965), Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (1965–1987, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 1970 – дырэктар інстытута, загадчык лабараторыі спецыялізаваных устройстваў вылічальнай тэхнікі), Мінскі НДІ прыборабудавання (з 1987, начальнік аддзялення), Інстытут радыяцыйнай бяспекі (з 1991, намеснік дырэктара), Беларускі інстытут інфармацыі і прагнозу пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (з 1993, намеснік дырэктара, в. а. дырэктара), Прэзідыум НАН Беларусі (з 1998, намеснік вучонага сакратара, начальнік аддзела міжнародных сувязей), Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (з 2002, аддзел сумесных праграм касмічных і інфармацыйных тэхналогій, вядучы навуковы супрацоўнік).
    Узнагароды: Дзяржаўная прэмія БССР (1978), Дзяржаўная прэмія СССР (1985) и др.

        Варыянтная форма
    Semânkoŭ, Aleg Ignatavič (род. 1935)

        Гл. таксама
    Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі (Мінск). Аддзел сумесных праграм касмічных і інфармацыйных тэхналогій
    Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі (Мінск). Дырэктар
    Семенков, Олег Игнатьевич (кандидат технических наук ; вычислительная техника ; род. 1935) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Семянкоў Алег Ігнатавіч / М. П. Савік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 322.
    Семенков Олег Игнатьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 628—629.
    Семенков Олег Игнатьевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2004. — Минск, 2004. — С. 252.
    Семенков Олег Игнатьевич // Объединенный институт проблем информатики НАН Беларуси : 40 лет. — Минск, 2005. — С. 75—78.
    Сайт Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі.