![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Закрэўскі, Аркадзь Дзмітрыевіч (доктар тэхнічных навук ; кандыдат фізіка-матэматычных навук ; інфарматыка ; вылічальная тэхніка ; 1928—2014) |
Нарадзіўся 22.05.1928, г. Ленінград, Расія. Спецыяліст у галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі. Доктар тэхнічных навук (1967), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1960), прафесар (1969). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1972), акадэмік Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі, інфармацыйных працэсаў і тэхналогій (1995).
Адукацыя: Томскі дзяржаўны ўніверсітэт (радыёфізічны факультэт, кваліфікацыя "Фізік-радыёэлектронік", 1956; аспірантура).
Навуковыя інтарэсы: дыскрэтная матэматыка ў дадатку да тэхнікі; аўтаматызацыя праграмавання; лагічная тэорыя дыскрэтных вылічальных і кіруючых устройстваў; аўтаматызацыя алгарытмічнага і лагічнага праектавання; распазнаванне вобразаў; лагічны вывад; ахова інфармацыі; рашэнне лагічных ураўненняў і інш. камбінаторных задач.
Месца работы, пасада: Томскі дзяржаўны ўніверсітэт (1959–1971), Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (з 1971, лабараторыя лагічнага праектавання, у 1971– 1994 – загадчык лабараторыі, з 1994 – галоўны навуковы супрацоўнік), па сумяшчальнасці Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1971–1988) і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (1988–1999).
Памёр 24.02.2014.
Варыянтная форма
Zakrèŭski, Arkadz' Dzmitryevič (1928—2014) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Матричный метод синтеза релейных схем : автореферат диссертации ... кандидата физико-математических наук / А. Д. Закревский. — Томск, 1960.
Анкета вучонага (без анкеты).
Закрэўскі Аркадзь Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 507.
Закревский Аркадий Дмитриевич / Н. П. Савик // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 598.
Закревский Аркадий Дмитриевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2008. — Минск, 2008. — С. 235.
Фатаграфія.
Сайт Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі.
Сайт "Википедия".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |