На главную |
---|
Справка
Обухава, Іна Іванаўна (кандыдат эканамічных навук ; нар. 1949) |
Нарадзілася 29.05.1949, г. Брэст. Эканаміст, спецыяліст у галіне эканамічных і інструментальных метадаў эканомікі. Кандыдат эканамічных навук (1983), дацэнт (1988).
Адукацыя: Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (спецыяльнасць "Гарадское будаўніцтва", 1971), Адэскі інжынерна-будаўнічы інстытут (аспірантура, спецыяльнасць "Матэматычныя метады і прымяненне вылічальнай тэхнікі ў эканамічных даследаваннях, планаванні і кіраванні народнай гаспадаркай і яе галінамі", 1981).
Навуковыя інтарэсы: арганізацыя і планаванне будаўнічай вытворчасці; эканоміка і кіраванне прадпрыемствам; сістэмны аналіз і эканоміка-матэматычнае мадэляванне; тэорыя і практыка фінансавай дзейнасці; аптымізацыя функцыянавання фінансавага рынку і яго сегментаў; методыка правядзення эканамічных даследаванняў.
Месца працы, пасада: Адэскі інжынерна-будаўнічы інстытут (1981–1984, старшы выкладчык кафедры арганізацыі будаўніцтва), Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (1971–1978 і 1984–2020; у 1971–1978 – выкладчык кафедры арганізацыі і эканомікі будаўніцтва, з 1984 – дацэнт кафедры арганізацыі аўтаматызаваных сістэм кіравання ў будаўніцтве, у 2002–2020 – кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту).
E-mail: iiobuhova@yandex.ru
Варыянтная форма
Obuhava, Ina Ivanaŭna (нар. 1949) |
Гл. таксама
Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. Эканамічны факультэт |
Обухова, Инна Ивановна (кандидат экономических наук ; род. 1949) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Оптимальное управление процессом выполнения сложных проектов (на примере технико-экономического планирования строительства) : автореферат диссертации ... кандидата экономических наук : 08.00.13 / Обухова Инна Ивановна. ― Одесса, 1982.
Анкета вучонага.
Обухова Инна Ивановна // Профессора, доценты, преподаватели Брестского государственного технического университета (к 50-летию со дня основания) : библиографический справочник. — Брест, 2016. — С. 108—109.
Фатаграфія.
Рэпазіторый Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
"Google Scholar".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |