unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Машынскі, Віктар Васільевіч (кандыдат тэхнічных навук ; металургія ; нар. 1937)

    Нарадзіўся 06.09.1937, г. Макінск, Казахстан. Спецыяліст у галіне металаапрацоўкі. Кандыдат тэхнічных навук (1968), дацэнт (1974).
    Адукацыя: Щучынскі горна-металургічны тэхнікум (Казахстан; спецыяльнасць "Металургія высакародных металаў", 1956), Уральскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Апрацоўка металаў ціскам", 1961; аспірантура, 1965).
    Навуковыя інтарэсы: інавацыі ў галіне металаапрацоўкі і машынабудавання; навукова-метадычныя прынцыпы ацэнкі регіянальнага эканамічнага патэнцыяла.
    Месца працы, пасада: Неўянскі прыіск "УралЗолото" (1956–1957), Уральскі політэхнічны інстытут (1963–1965 – малодшы навуковы супрацоўнік кафедры апрацоўкі металаў ціскам, 1968–1970 – асістэнт кафедры тэарэтычнай механікі), Брэсцкі філіял Інстытута сучасных ведаў (2001–2005, дацэнт кафедры эканомікі і кіравання), Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (1970–2001 і з 2005; у 1970–1974 – дацэнт кафедры супраціўлення матэрыялаў, 1975–2001 – кафедры машыназнаўства, з 2005 – кафедры менеджменту, у 1980–1985 – дэкан архітэктурнага факультэта).

        Варыянтная форма
    Mašynski, Viktar Vasil'evič (нар. 1937)

        Гл. таксама
    Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. Эканамічны факультэт
    Машинский, Виктор Васильевич (кандидат технических наук ; металлургия ; род. 1937) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Механика прокатки швеллеров и уголков в развернутых калибрах : автореферат диссертации... кандидата технических наук : 324 / В. В. Машинский. — Свердловск, 1968.
    Расчет формоизменения и энергосиловых параметров при прокатке углового профиля в черновом развернутом калибре / В. В. Машинский [и др.] // Теория и технология прокатки : сборник научных трудов. — Свердловск, 1967. — С. 117—125.
    Анкета вучонага.
    Машинский Виктор Васильевич // Профессора, доценты, преподаватели Брестского государственного технического университета (к 50-летию со дня основания) : библиографический справочник. — Брест, 2016. — С. 103.
    Наша история : 40-летию Брестского государственного технического университета посвящается (1966—2006 гг.). ― Брест, 2006. — Информация на с. 95, 142.
    Рэпазіторый БрДТУ.