Справка
Нарадзіўся 20.01.1952, г. Маларыта, Брэсцкая вобласць. Эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1991), дацэнт (1999).
Адукацыя: Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Т. Р. Шаўчэнкі (спецыяльнасць "Палітычная эканомія", 1983), Усесаюзны НДІ гідратэхнікі і меліярацыі імя А. М. Касцякова (аспірантура, 1990).
Навуковыя інтарэсы: эканамічны аналіз і кантроль пры аздараўленні прадпрыемства; антыкрызіснае кіраванне; тэорыя развіцця капіталу.
Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (паэт).
Месца працы, пасада: Брэсцкі электрамеханічны завод (1972–1976), Маларыцкая перасовачная механізаваная калона № 8 (1976–1985), трэст "Брэствадбуд" (у 1985–1989 – начальнік планавага аддзела, 1992–1994 – намеснік кіраўніка,), аб'яднанне "Брэстаблаграпрамбуд" (1989–1992, намеснік начальніка па эканоміцы), аўдытарская фірма "Эканом" (г. Брэст; 1994–1996, дырэктар), Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (1996–2022, прафесар кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту, у 1996–2018 – загадчык каферы).
Узнагароды: Сярэбраны медаль ВДНГ СССР (1987).
Памёр 17.01.2024.
Варыянтная форма
| Kivačuk, Vasilij Sazonavič (1952—2024) |
| Ківачук, Василь Сазонавич (1952—2024) (украінская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...
Сайт кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту БрДТУ. Некралог.