unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Сяргееў, Сяргей Аляксандравіч (кандыдат педагагічных навук ; фізічная культура і спорт ; 1963—2021)

    Нарадзіўся 20.01.1963, г. Перм, Расія. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі. Кандыдат педагагічных навук (1992), дацэнт (1998). Суддзя міжнароднай катэгорыі па боксу (Міжнародная асацыяцыя аматарскага боксу). Член Беларускай алімпійскай акадэміі (2000).
    Адукацыя: Валгаградскі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (спецыяльнасць "Фізічная культура і спорт", 1984), Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (аспірантура, 1991).
    Навуковыя інтарэсы: спартыўная фізіялогія; спартыўная псіхалогія; тэорыя і методыка спартыўнай трэніроўкі; тэорыя і методыка боксу.
    Месца працы, пасада: ДЮСШ Куйбышаўскага авіяцыйнага завода (1984–1986, трэнер), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (з 1988, дацэнт кафедры фехтавання, боксу і цяжкай атлетыкі, у 2000–2018 – загадчык кафедры, 1992–2000 – дэкан факультэта).
    Узнагароды: прэмія спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (1999).
    Памёр 04.03.2021.

        Варыянтная форма
    Sârgeeŭ, Sârgej Alâksandravič (1963—2021)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (Мінск). Спартыўна-педагагічны факультэт спартыўных гульняў і адзінаборстваў
    Сергеев, Сергей Александрович (кандидат педагогических наук ; физическая культура и спорт ; 1963—2021) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Методика технической подготовки боксеров на этапе начальной спортивной спецальности : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 13.00.04 / Сергеев Сергей Александрович. — Минск, 1991.
    Техника ударов в боксе и особенности методики ее формирования / С. А. Сергеев. — Минск, 1995.
    Анкета вучонага.
    Памяти учителя : [Сергей Александрович Сергеев] / Коваленя В. В. // Мир спорта. — 2021. — № 1. — С. 98—101.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.