unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Вараб'ёў, Іван Пятровіч (доктар эканамічных навук ; 1940—2022)

    Нарадзіўся 10.11.1940, в. Боркі, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць. Эканаміст. Доктар эканамічных навук (1996), прафесар (2003).
    Адукацыя: Цалінаградскі сельскагаспадарчы інстытут (спецыяльнасць "Аграномія", 1969).
    Навуковыя інтарэсы: фарміраванне эфектыўнага эканамічнага механізму гаспадарання ў галінах эканомікі Беларусі; фарміраванне эфектыўнага канкурэнтнага асяроддзя гаспадарання; фарміраванне кааператыўна-інтэграцыйных структур ў галінах эканомікі.
    Месца працы, пасада: сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, Казахскі навукова-даследчы інстытут эканомікі і арганізацыі аграпрамысловага комплексу, Беларускі навукова-даследчы інстытут аграрнай эканомікі (1999–2002, загадчык аддзела), Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (2002–2022, прафесар кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемствах, у 2003–2008 – загадчык кафедры).
    Узнагароды: ганаровыя граматы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (2010), Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (2010) і інш.
    Памёр 02.11.2022.

        Варыянтная форма
    Varab'ëŭ, Ivan Pâtrovič (1940—2022)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (Мінск). Інжынерна-эканамічны факультэт
    Воробьев, Иван Петрович (доктор экономических наук ; 1940—2022) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Формирование продовольственного рынка в Северном Казахстане : автореферат диссертации ... доктора экономических наук : 08.00.05 / Воробьев Иван Петрович. ― Акмола, 1995.
    Анкета вучонага.
    Вараб'ёў Іван Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 361.
    Воробьев Иван Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 806.
    Воробьев Иван Петрович // Аграрно-экономическая мысль Беларуси начала XXI века: персональный состав, направления исследований и научные результаты. — Минск, 2006. — С. 11—12.
    Вараб'ёў Іван Пятровіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 136 : фота.
    Фатаграфія.
    Электронная бібліятэка БДТУ.
    Навуковая электронная бібліятэка "eLIBRARY.RU".
    Пошукавая сістэма "Google Scholar".