Справка
Нарадзілася 24.09.1959, г. Калінінград, Расія. Спецыяліст у галіне тэхналогіі і абсталявання хімічнай перапрацоўкі біямасы дрэва, хіміі драўніны. Доктар тэхнічных навук (2007), прафесар (2010).
Адукацыя: Беларускі тэхналагічы інстытут (спецыяльнасць "Хімічная тэхналогія цэлюлозна-папяровай вытворчасці", 1981; аспірантура, 1984), Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (дактарантура, 2007).
Навуковыя інтарэсы: энерга-, рэсурсазберажэнне і імпартазамяшчальныя тэхналогіі клееных відаў паперы і кардону з выкарыстаннем у іх кампазіцыі нейтральных і высокасмаляных гідрадысперсій, мадыфікаванай каніфолі і функцыянальных дабавак; удасканаленне тэарэтычных асноў калоідна-хімічных узаемадзеянняў кампанентаў папяровай масы, яе праклейка і напаўненне на аснове гетэраадагуляцыі; экалагічна бяспечныя тэхналогіі неабеленай і беленай цэлюлозы.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1982, факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў, кафедра хімічнай перапрацоўкі драўніны, прафесар, у 2008–... – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2018.
Узнагароды: граматы канцэрна "Беллеспаперпрам" (2005), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2006), нагрудны знак "Выдатнік адукацыі" (2005).
E-mail: Spak_S@rambler.ru
Варыянтная форма
| Čornaâ, Natallâ Viktaraŭna (нар. 1959) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Проклейка бумаги и картона гидродисперсиями модифицированной канифоли в режиме гетероадагуляции пептизированных частиц : диссертация ... доктора технических наук : 05.21.03 : защищена 06.06.2007 : утверждена 28.11.2007 / Черная Наталья Викторовна. — Минск, 2007.
Анкета вучонага.
Чорная Наталля Віктараўна // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 88.
Сайт Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Электронны каталог бібліятэкі БДТУ.
Электронная бібліятэка БДТУ.
Сайт "eLIBRARY.RU".