unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Стаўроў, Васілій Пятровіч (доктар тэхнічных навук ; 1940—2012)

    Нарадзіўся 01.09.1940, г. Кушва, Свярдлоўская вобласць, Расія. Спецыяліст ў галіне механікі і тэхналогіі кампазіцыйных матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1981), прафесар (1984).
    Адукацыя: Чэлябінскі політэхнічны інстытут (1962; аспірантура, 1967; дактарантура, 1981).
    Навуковыя інтарэсы: механіка і тэхналогія кампазіцыйных матэрыялаў – мадэляванне структуры, працэсаў дэфармавання і ўзбурэння кампазітаў; распрацоўка і даследаванне метадаў атрымання кампазітаў з тэрмапластычнай матрыцай і працэсаў формаўтварэння вырабаў з іх.
    Месца работы, пасада: Уральскі машынабудаўнічы завод (1962–1965), Свярдлоўскае аддзяленне НДІ матэматыкі АН СССР (1966–1968), Уральскі політэхнічны інстытут (1968–1970), Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (1970–1981, загадчык кафедры механікі, кафедры фізічнай метралогіі), Гомельскі політэхнічны інстытут (1981–1986, рэктар), Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1985–1988, намеснік міністра), МІністэрства народнай адукацыі БССР (1988–1991, намеснік міністра), Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь (1994–1996, намеснік міністра), Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (1991–1994 – прафесар кафедры супраціўлення матэрыялаў, у 1994–2005 – загадчык кафедры, з 2005 – прафесар кафедры механікі матэрыялаў і канструкцый).
    Узнагароды: медаль "За освоение целинных земель", нагрудны знак "Выдатнік адукацыі" і інш.
    Памёр 22.07.2012.

        Варыянтная форма
    Staŭroŭ, Vasilij Pâtrovič (1940—2012)
    Стаўроў, Васіль Пятровіч (1940—2012)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі
    Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога. Рэктар
    Ставров, Василий Петрович (доктор технических наук ; 1940—2012) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Статистические задачи материаловедения стекловолокнитов в аспекте управления качеством машиностроительных изделий : автореферат диссертации ... доктора технических наук. — Минск, 1981.
    Механика композиционных материалов / В. П. Ставров. — Минск, 2008.
    Статистическая механика композитных материалов / С. Д. Волков, В. П. Ставров. — Минск, 1978.
    Анкета вучонага.
    Стаўроў Васіль Пятровіч / М. П. Савік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 15. — С. 180.
    Ставров Василий Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 85.
    Ставров Василий Петрович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2005. — Минск, 2005. — Т. 2. — С. 325.