unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Фрыдрых, Аляксандр Паўлавіч (кандыдат тэхнічных навук ; дрэваапрацоўка ; 1938—2019)

    Нарадзіўся 20.03.1938, в. Туры, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне тэхналогіі і абсталявання дрэваапрацоўчых вытворчасцей, драўніназнаўства. Кандыдат тэхнічных навук (1985).
    Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць "Лесаінжынерная справа", 1961; аспірантура, спецыяльнасць "Драўніназнаўства, тэхналогія і абсталяванне дрэваапрацоўкі", 1975).
    Навуковыя інтарэсы: выбар рацыянальных рэжымаў механічнай апрацоўкі драўніны і драўняных матэрыялаў; матэматычнае планаванне даследавання працэсаў рэзання; распрацоўка рэкамендацый па выбару рацыянальных канструкцый дрэварэжучага інструмента; зніжэнне сабекошту выпускаемай прадукцыі для механічных аддзяленняў па апрацоўцы драўняных матэрыялаў.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1970, факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, кафедра дрэваапрацоўчых станкоў і інструментаў, дацэнт).
    Узнагароды: граматы канцэрна "Беллеспаперпрам" (2005) і інш.
    Памёр 08.05.2019.

        Варыянтная форма
    Frydryh, Alâksandr Paŭlavič (1938—2019)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт лясной інжынерыі, матэрыялазнаўства і дызайну
    Фридрих, Александр Павлович (кандидат технических наук ; деревообработка ; 1938—2019) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Влияние технологических факторов на силовые и качественные показатели при цилиндрическом фрезеровании древесных материалов : диссертация ... кандидата технических наук : 05.21.05 : защищена 20.03.1985 : утверждена 15.07.1985 / Фридрих Александр Павлович. — Минск, 1985.
    Резание древесины и дереворежущий инструмент : учебно-методическое пособие / [составители: А. П. Фридрих, Ю. В. Жданович]. — Минск, 2006.
    Влияние породы на мощность резания при шлифовании / А. П. Фридрих, О. И. Костюк // Труды БГТУ / Белорусский государственный технологический университет. — 2013. — № 2. — С. 167—170.
    Анкета вучонага.
    Электронная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
    Электронны каталог Бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.