Справка
Нарадзіўся 07.02.1949, в. Рудаўка, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць. Спецыяліст у галіне працэсаў і тэхналогіі лесараспрацовак, лесанарыхтовак, лясной гаспадаркі, лесапільных і дрэваапрацоўчых вытворчасцей. Кандыдат тэхнічных навук (1976), дацэнт (1979).
Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць "Машыны і механізмы лясной і дрэвапрацоўчай прамысловасці", 1972; аспірантура, спецыяльнасць "Тэхналогія і абсталяванне дрэваапрацоўчых вытворчасцей, драўніназнаўства", 1975).
Навуковыя інтарэсы: абсталяванне лесапрамысловай вытворчасці; мадэляванне і аптымізацыя лесапрамысловых вытворчасцей.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (1975–2015, факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, кафедра лясных машын і тэхналогіі лесанарыхтовак, дацэнт, у 1985–1996 – загадчык кафедры).
Варыянтная форма
Turlaj, Ivan Vasil'evič (нар. 1949) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Исследование функционирования основных лесозаготовительных систем с учетом стохастичности : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.21.01 / Турлай Иван Васильевич. — Минск, 1976.
Мадэляванне і аптымізацыя працэсаў лесанарыхтовак : вучэбны дапаможнік. У 4 ч. Ч. 2 / І. В. Турлай, В. В. Ігнаценка. — Мінск, 1994.
Моделирование и оптимизация процессов лесозаготовок : учебное пособие / В. В. Игнатенко, И. В. Турлай, А. С. Федоренчик. — Минск, 2004.
Специальный привод технологического оборудования отрасли : практикум / С. П. Мохов, В. В. Хайновский, И. В. Турлай. — Минск, 2008.
Анкета вучонага.
Электронны каталог бібліятэкі БДТУ.
Электронная бібліятэка БДТУ.
Сайт "eLIBRARY.RU".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.