unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Трыфанаў, Аляксандр Георгіевіч (доктар тэхнічных навук ; фізіка ; нар. 1950)

    Нарадзіўся 12.09.1950, в. Верхняя Салда, Свярдлоўская вобласць, Расія. Цеплафізік, энергетык. Доктар тэхнічных навук (1994), дацэнт (2005), прафесар (спецыяльнасць "Энергетыка", 2023).
    Адукацыя: Уральскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Фізіка", 1972), Інстытут праблем энергетыкі АН БССР (аспірантура, спецыяльнасць "Ядзерныя энергетычныя ўстаноўкі", 1980; дактарантура, 1993).
    Навуковыя інтарэсы: аднаўляльныя крыніцы энергіі; камп'ютарнае мадэляванне працэсаў пераносу для энергетычных аб'ектаў і экалагічных сістэм; бяспека энергетычных установак.
    Месца працы, пасада: Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны НАН Беларусі (з 1977, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце, адначасова вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі дэтэрміністычнага і імавернаснага аналізу бяспекі аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі № 17, у 0000–0000 – загадчык лабараторыі), адначасова Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 2000, прафесар кафедры энергазберажэння, гідраўлікі і цеплатэхнікі). Інфармацыя на 2023.
    Узнагароды: ганаровыя граматы НАН Беларусі (2010, 2012).
    E-mail: tral@list.ru

        Варыянтная форма
    Tryfanaǔ, Alâksandr Georgievič (род. 1950)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт лясной інжынерыі, матэрыялазнаўства і дызайну
    Трифонов, Александр Георгиевич (доктор технических наук ; физика ; род. 1950) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Математическое моделирование переноса неоднородных сред с подвижной межфазовой границей в тепломассообменных элементах энергоустройств : диссертация ... доктора технических наук : 01.04.14 : защищена 22.11.1993 : утверждена 16.04.1994 / Трифонов Александр Георгиевич. — Минск, 1993.
    Анкета вучонага.
    Трыфанаў Аляксандр Георгіевіч / М. П. Савік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 8.
    Трифонов Александр Георгиевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 266.
    Сайт Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны НАН Беларусі.
    Сайт "Википедия Белорусского государственного технологического университета".
    Электронная бібліятэка БДТУ.
    Навуковая электронная бібліятэка "eLIBRARY.RU".