unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Матвейка, Аляксандр Пятровіч (доктар тэхнічных навук ; лесакарыстанне ; нар. 1929)

    Нарадзіўся 22.10.1929, в. Савалуцк, Любанскі раён, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне тэхналогіі і машын лесанарыхтовак і лясной гаспадаркі. Доктар тэхнічных навук (2004), прафесар (1988). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (2005).
    Адукацыя: Беларускі лесатэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Лесаінжынерная справа", 1953), Ленінградская лесатэхнічная акадэмія (аспірантура, 1962).
    Навуковыя інтарэсы: малаадходныя і безадходныя тэхналагічныя працэсы нарыхтоўкі драўняной сыравіны і машыны для іх рэалізацыі; крыніцы драўняной сыравіны і накірункі іх рацыянальнага карыстання.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (1954–2015, факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, кафедра лясных машын і тэхналогіі лесанарыхтовак, прафесар, у 1974–1985 – загадчык кафедры).
    Узнагароды: медалі "За доблестный труд" (1970), "Ветеран труда" (1988), ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР (1980), Міністэрства лясной прамысловасці СССР (1978, 1980), нагрудны знак "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (1999) і інш.

        Варыянтная форма
    Matvejka, Alâksandr Pâtrovič (нар. 1929)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт лясной інжынерыі, матэрыялазнаўства і дызайну
    Матвейко, Александр Петрович (доктор технических наук ; лесопользование ; род. 1929) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Совершенствование лесозаготовительного производства Беларуси на основе малоотходных технологий и рационального использования древесного сырья : диссертация ... доктора технических наук : 05.21.01 : защищена 16.12.2003 : утверждена 05.07.2004 / Матвейко Александр Петрович. — Минск, 2003.
    Технология и машины лесосечных и лесовосстановительных работ / А. П. Матвейко. — Минск, 1975.
    Технология и оборудование лесозаготовительного производства / А. П. Матвейко. — Минск, 2006.
    Анкета вучонага.
    Мац[т!]вейка Аляксандр Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 228—229.
    Матвейко Александр Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 669.
    Матвейко Александр Петрович // Минская область : энциклопедия : [в 2 т.]. — Минск, 2007. — Т. 2. — С. 328.
    Электронны каталог бібліятэкі БДТУ.