На главную |
---|
Справка
Пуцята, Артур Уладзіміравіч (доктар тэхнічных навук ; транспарт ; нар. 1978) |
Нарадзіўся 03.09.1978, г. Асіповічы, Магілёўская вобласць. Спецыяліст у галіне рухомага саставу чыгунак, цягі паяздоў і электрыфікацыі. Доктар тэхнічных навук (2012), прафесар (2012).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (спецыяльнасць "Вагоны", кваліфікацыя "Інжынер-механік", 2000; аспірантура, 2004; дактарантура, 2011).
Навуковыя інтарэсы: чыгуначны рухомы састаў; камп'ютарнае мадэляванне дынамікі і трываласці механічных сістэм.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (2000–2021, механічны факультэт, у 2000–2012 – дацэнт кафедры "Тэхнічная фізіка і тэарэтычная механіка", 2012–2014 – вядучы навуковы супрацоўнік ГНДЛ "Тэхнічныя і тэхналагічныя ацэнкі рэсурсу адзінак рухомага саставу", 2014–2017 – загадчык кафедры "Дынаміка, трываласць і зносастойкасць транспартных сродкаў", 2017–2018 – в. а. загадчыка кафедры "Лакаматывы", 2018–2019 – загадчык кафедры "Лакаматывы", 2019–2021 – дэкан факультэта), Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога (з 2021 – рэктар). Інфармацыя на 2021.
Узнагароды: грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013), прэмія НАН Беларусі (2011), стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2007, 2014).
E-mail: putsiata.artur@gmail.com
Варыянтная форма
Pucâta, Artur Uladzimiravič (нар. 1978) |
Putsiata, A. (нар. 1978) (англійская мова) |
Гл. таксама
Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога. Рэктар |
Путято, Артур Владимирович (доктор технических наук ; транспорт ; род. 1978) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |