На главную |
---|
Справка
Сянько, Веньямін Іванавіч (доктар тэхнічных навук ; транспарт ; 1946—2020) |
Нарадзіўся 29.09.1946, г. Скідзель, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць. Спецыяліст у галіне рухомага саставу чыгункі, цягі паяздоў і электрыфікацыі. Доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1992).
Адукацыя: Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (спецыяльнасць "Вагоны і вагонная гаспадарка", 1969; аспірантура, 1973; дактарантура, 1989).
Навуковыя інтарэсы: рухомы састаў чыгункі; прагназаванне астатковага рэсурсу рухомага саставу; канструкцыя пасажырскіх і грузавых вагонаў.
Пазапрафесійная дзейнасць: дэпутат Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў (з 2003), народны засядацель Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь (з 1990).
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (з 1969, механічны факультэт, кафедра "Вагоны", прафесар, з 2016 – начальнік выпрабавальнага цэнтра чыгуначнага транспарту "СЕКО", у 1988–2001 – дэкан факультэта, 2001–2016 – рэктар).
Узнагароды: званне "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь", ордэн імя Святых Кірылы і Мяфодзія (зацверджаны Міжнароднай акадэміяй славянскай пісьменнасці імя Святых Кірылы і Мяфодзія), медаль "Почетный транспортник СНГ", знакі "Ганаровы транспартнік", "Выдатнік адукацыі", званне "Ганаровы грамадзянін г. Гомеля" і інш.
Памёр 00.03.2020.
Варыянтная форма
Sân'ko, Ven'âmin Ivanavič (1946—2020) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. Некралог.
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |