Справка
Нарадзіўся 24.10.1940, г. Саратаў, Расія. Спецыяліст у галіне прыкладной механікі і трыбатэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1995), прафесар (2008). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (2001, член-карэспандэнт з 1999).
Адукацыя: Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (спецыяльнасць "Цеплавозы і цеплавозная гаспадарка", 1964), Кіеўскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі (аспірантура, 1973), Інстытут механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі (дактарантура, 1994).
Навуковыя інтарэсы: механіка дэфармуемага цвёрдага цела; электрычнае мадэляванне прасторавых кантактных задач.
Месца працы, пасада: Прыволжская чыгунка (1966–1969, станцыя "Саратаў-2", начальнік дынамаметрычнага вагона), Аранскі тэхнічны ўніверсітэт (Алжыр; 1977–1980), Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога (1989–2014, машынабудаўнічы факультэт, кафедра "Дэталі машын", з 1998 – загадчык кафедры), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (1973–1976, 1980–1989 і з 2014, механічны факультэт, кафедра "Дэталі машын, пуцявыя і будаўнічыя машыны", прафесар, у 1982–1987 – загадчык кафедры "Будаўнічая механіка"). Інфармацыя на 2018.
Узнагароды: бронзавы медаль ВДНГ СССР (1983), нагрудны знак "Изобретатель СССР" (1984), граматы Генеральнага консульства СССР у Алжыры, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010) і інш.
E-mail: tarikov@bk.ru
Варыянтная форма
Tarykaŭ, Georgij Pâtrovič (нар. 1940) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Решение пространственных контактных задач для пар трения методом электромоделирования : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.02.04 ; 01.02.04 / Тариков Георгий Петрович. — Гомель, 1994.
Анкета вучонага.
Специалист по контактным задачам / Э. Старовойтов // Путь в науку : очерки о докторах и профессорах — выпускниках гомельских вузов. — Гомель, 2004. — Вып. 1 : Доктора и профессора — выпускники БелГУТа. — С. 133—135.
Фатаграфія.
Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
Электронная бібліятэка ГДТУ імя П. В. Сухога.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.