Справка
Нарадзіўся 17.08.1925, г. Махачкала, Дагестан, Расія. Урач ветэрынарнай медыцыны. Кандыдат ветэрынарных навук (0000), дацэнт (0000). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (аўтаматчык, камандзір мінамётнага ўзводу, роты 322-й стралковай дывізіі 1-га Украінскага фронту).
Адукацыя: Дагестанскі сельскагаспадарчы інстытут (спецыяльнасць "...", 1952), Ленінградскі інстытут удасканалення ветэрынарных урачоў (аспірантура, 0000).
Навуковыя інтарэсы: паразіталогія; эпізааталогія.
Месца працы, пасада: Беларускі навукова-даследчы ветэрынарны інстытут (1956–1963, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела), Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларускай ССР (з 1963, начальнік аддзела вышэйшых і сярэдніх сельскагаспадарчых вучэбных устаноў, начальнік упраўлення падрыхтоўкі кадраў), Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут (загадчык кафедры заалогіі і мікрабіялогіі, у 1965–1990 – рэктар).
Узнагароды: ордэны Аляксандра Неўскага, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, Знак Пашаны, званне "Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР" (1982).
Памёр 04.03.1994.
Варыянтная форма
Âgoraŭ, Ûrij Grygoravič (1925—1994) |
Âgoraŭ, Ûrij Rygoravič (1925—1994) |
Ягораў, Юрый Рыгоравіч (1925—1994) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Материалы по эпизоотологии мюллериоза и меры борьбы с ним в Ленинградской области : автореферат диссертации ... кандидата ветеринарных наук / Егоров Ю. Г. — Ленинград, 1955.
Важнейшыя гельмінтозы цялят і ягнят / Ю. Г. Ягораў, А. Ф. Бабкова. — Мінск, 1960.
Стужачна-глістная хвароба ягнят і меры барацьбы з ёю / М. Н. Акрамоўскі, Ю. Г. Ягораў. — Мінск, 1956.
Анкета вучонага (без анкеты).
Юрий Григорьевич Егоров / Гродненский сельскохозяйственный институт ; [составитель М. П. Коваль]. ― Гродно, 1993.
Ягораў Юрый Рыгоравіч / Э. С. Ярмусік // Памяць : Гродна. — Мінск, 1999. — С. 682.
Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.