Справка
Нарадзіўся 13.05.1935, г. Ташкент, Узбекістан. Горны інжынер-геолаг. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1967), прафесар (1992). Член-карэспандэнт Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (1996). Сапраўдны член Расійскага мінералагічнага таварыства (1965), Беларускага геаграфічнага таварыства (1980).
Адукацыя: Сярэднеазіяцкі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Геалогія і разведка радовішчаў карысных выкапняў", 1958), Ташкенцкі політэхнічны інстытут імя А. Р. Біруні (аспірантура, 1967), Узбекскі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1969).
Навуковыя інтарэсы: агульная і рэгіянальная геалогія; крышталеграфія; геалогія і мінералогія радовішчаў рудных карысных выкапняў; біямінералогія; медыцынская геалогія.
Месца работы, пасада: Алмалыкская геолагаразведачная экспедыцыя Узбекскага геалагічнага ўпраўлення (з 1958), Сярэднеазіяцкі навукова-даследчы і праектны інстытут каляровай металургіі (1963–1965), Ташкенцкі політэхнічны інстытут імя А. Р. Біруні (1967–1978), Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (1979–1997).
Узнагароды: медалі "За доблестный труд" (1970), "Ветеран труда" (1984), нагрудны знак "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (1995).
Варыянтная форма
Bagdasaraŭ, Al'bert Alâksandravič (нар. 1935) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...