![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Багдасараў, Максім Альбертавіч (доктар геолага-мінералагічных навук ; нар. 1973) |
Нарадзіўся 24.10.1973, г. Ташкент, Узбекістан. Геолаг, спецыяліст у галіне геалогіі і мінералогіі радовішчаў выкапнёвых смол, археалагічнай мінералогіі. Доктар геолага-мінералагічных навук (2009), прафесар (2013). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2017).
Адукацыя: Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (спецыяльнасць "Геаграфія і біялогіяя", 1995), Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі (аспірантура, спецыяльнасць "Агульная і рэгіянальная геалогія", 1998), Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут (дактарантура, спецыяльнасць "Агульная і рэгіянальная геалогія", 2008).
Навуковыя інтарэсы: геалогія і мінералогія выкапнёвых смол; чацвярцічная геалогія; археалагічная мінералогія; медыцынская геалогія; экагеалогія.
Месца работы, пасада: Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (з 1995; у 2010–2015 – загадчык кафедры геграфіі Беларусі, у 2015–2020 – загадчык кафедры геаграфіі і прыродакарыстання, з 2020 – прафесар кафедры). Інфармацыя на 2021.
Узнагароды: стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1999, 2011), прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі для маладых вучоных (2005), Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010), Ганаровая грамата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2015) і інш.
E-mail: bogdasarov73@mail.ru
Варыянтная форма
Bagdasaraŭ, Maksim Al'bertavič (нар. 1973) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |