Справка
Нарадзіўся 21.05.1936, с. Шалеміс, Кузнецкі раён, Пензенская вобласць, Расія. Эканаміст, спецыяліст у галіне эканомікі малочнай прамысловасці. Кандыдат эканамічных навук (1973), дацэнт (1977).
Адукацыя: Кузнецкі планава-фінансавы тэхнікум (1954), Казанскі фінансава-эканамічны інстытут імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць "Эканоміка прамысловасці", 1964), Маскоўскі тэхналагічны інстытут мясной і малочнай прамысловасці (аспірантура).
Навуковыя інтарэсы:
Месца працы, пасада: фабрыка імя КІМ у г. Ульянаўску (з 1954, бухгалтар), камбінат "Спартак" у г. Казані (з 1958, бухгалтар), Татарскі савет народнай гаспадаркі (з 1960, інжынер эканамічнай лабараторыі), Казанскі фінансава-эканамічны інстытут імя В. У. Куйбышава (з 1965, выкладчык), Магілёўскі дзяржаўны тэхналагічны інстытут (з 1979, кафедра філасофіі і палітэканоміі, з 1993 – кафедра эканомікі і арганізацыі вытворчасці, дацэнт, у 1997–2001 – загадчык кафедры, у маі – снежні 1992 – в. а. рэктара).
Памёр 31.01.2001.
Варыянтная форма
Barysaŭ, Alâksandr Anisimavič (1936—2001) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Рациональное размещение молочной промышленноси Татарской ССР : автореферат диссертации ... кандидата экономических наук : 08.594 / В. Я. Михолап. ― Москва, 1972.
Анкета вучонага (без анкеты).
Борисов Александр Анисимович // 40 лет Могилевскому государственному университету продовольствия. — Минск, 2013. — С. 77 : фото. — Информация также на с. 283.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.