unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Жалезкі — Кнышы (дынастыя / сям'я)

    Навукова-педагагічная дынастыя / сям'я Беларусі, Германіі, Расіі. Уключае прадстаўнікоў двух пакаленняў.
    Першае пакаленне: браты Жалезка Аляксандр Яфімавіч (1926–1994), кандыдат эканамічных навук, супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання пры Дзяржплане БССР і Жалезка Барыс Яфімавіч (1932–1989), кандыдат тэхнічных навук, дацэнт кафедры "Рухавікі ўнутранага згарання" Беларускага політэхнічнага інстытута.
    Другое пакаленне: сын Аляксандра Яфімавіча – Жалезка Барыс Аляксандравіч (нар. 1955), кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта і сын Барыса Яфімавіча – Жалезка Фёдар Барысавіч (нар. 1971), кандыдат фізіка-матэматычных навук, дырэктар Інстытута квантавай оптыкі Ульмскага ўніверсітэта (Германія), а таксама дваюрадны брат Барыса Аляксандравіча і Фёдара Барысавіча – Жалезка Аляксандр Фёдаравіч (нар. 1959), кандыдат ветэрынарных навук, дацэнт кафедры эпізааталогіі і інфекцыйных хвароб Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
    Прадстаўніком сям'і з'яўляецца дваюрадны дзядзька Барыса Аляксандравіча – Кныш Васілій Іванавіч (1932–2009), доктар медыцынскіх навук, навуковы супрацоўнік Расійскага анкалагічнага навуковага цэнтра імя М. М. Блахіна Расійскай акадэміі медыцынскіх навук.

        Варыянтная форма
    Žalezki — Knyšy
    Knyšy — Žalezki
    Кнышы — Жалезкі

        Гл. таксама
    Жалезка, Барыс Аляксандравіч (кандыдат тэхнічных навук ; нар. 1955)
    Железки — Кныши (династия / семья) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета Жалезкі Барыса Аляксандравіча.
    Сайт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Інфармацыя пра Жалезку Б. Я.
    Сайт "Global Gateway". Інфармацыя пра Жалезку Ф. Б.
    Сайт "Ulm Universität". Інфармацыя пра Жалезку Ф. Б.
    Сайт "Physics" Амерыканскага фізічнага таварыства. Інфармацыя пра Жалезку Ф. Б.
    Сайт Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Інфармацыя пра Жалезку А. Ф.
    Сайт "Киберленинка". Інфармацыя пра Кныша В. І.