unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Жалезка, Барыс Аляксандравіч (кандыдат тэхнічных навук ; нар. 1955)

    Нарадзіўся 03.04.1955, гар. пас. Буда-Кашалёва, Гомельская вобласць. Спецыяліст у галіне элементаў і ўстройстваў вылічальнай тэхнікі і сістэм кіравання. Кандыдат тэхнічных навук (1988), дацэнт (1993).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Прыкладная матэматыка", 1977), Інстытут электронікі АН БССР (аспірантура, 1985), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (дактарантура, 1998).
    Навуковыя інтарэсы: метадалогія і практыка распрацоўкі інфармацыйных тэхналогій і сістэм аўтаматызацыі навуковых даследаванняў; тэорыя і практыка стварэння і павышэння эфектыўнасці адаптыўных інфармацыйна-аналітычных сістэм падтрымкі прыняцця рашэнняў (ІА СППР) з камбінаваным інтэлектам (К-сістэм); тэорыя і метадалогія мадэлявання і праектавання ІА СППР, у т. л. на аснове прымянення недакладных мностваў у эканоміцы і фінансах, рэінжынірынгу і прагназавання ў недакладнай пастаноўцы.
    Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (паэт).
    Месца працы, пасада: Інстытут электронікі АН БССР (1977–1990), Вучэбны цэнтр падрыхтоўкі навуковых кадраў АН Беларусі (1991–1995), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (з 1995, факультэт менеджменту, кафедра эканамічнай інфарматыкі, дацэнт, у 2006–2017 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2018.
    Узнагароды: бронзавы медаль ВДНГ СССР (1986), граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008), Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (2013) і інш.
    E-mail: boriszh@yandex.ru

        Варыянтная форма
    Žalezka, Barys Alâksandravič (нар. 1955)
    Borman (нар. 1955) (псеўданім)
    Zhalezka, B. A. (нар. 1955) (англійская мова)
    Zhelezko, B. A. (нар. 1955) (англійская мова)
    Александров, Борис (нар. 1955) (псеўданім, руская мова)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт эканомікі і менеджменту
    Жалезкі — Кнышы (дынастыя / сям'я)
    Железко, Борис Александрович (кандидат технических наук ; род. 1955) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Железко Борис Александрович // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933—2008. — Минск, 2008. — С. 49—50.
    Фатаграфія.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
    Партал "Bards.ru".
    Партал Аляксандра Іванова.
    Электронная бібліятэка БДЭУ.
    "eLIBRARY.RU".