Справка
Навукова-педагагічная дынастыя эканамістаў. Складаецца з прадстаўнікоў двух пакаленняў. Заснавальнік – Казлоўскі Уладзімір Іванавіч (08.03.1928–1996), кандыдат эканамічных навук. Палкоўнік унутранай службы, дацэнт кафедры палітычнай эканоміі Мінскай вышэйшай школы Міністэрства ўнутраных спраў СССР. У гады Вялікай Айчыннай вайны – камандзір разведкі партызанскага атрада "Дзяніс" партызанскай брыгады імя К. Заслонава. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі "Партизану Отечественной войны" 1 ступені, "За Победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.". Сын Уладзіміра Іванавіча – Казлоўскі Віталь Уладзіміравіч (нар. 1955), доктар эканамічных навук, прафесар.
Варыянтная форма
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета Казлоўскага Віталя Уладзіміравіча.
Сайт Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Звесткі аб Казлоўскім Уладзіміры Іванавічы, фота.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.