unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Літвякі (дынастыя / сям'я)

    Навукова-педагагічная дынастыя. Уключае прадстаўнікоў двух пакаленняў. Літвяк Ганна-Крыстына Казіміраўна (нар. 1945), эканаміст, кандыдат эканамічных навук, навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага інстытута эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі (1973–1988), дацэнт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (1988–2012). Яе сын – Літвяк Уладзімір Уладзіміравіч (нар. 1974), біяхімік, доктар тэхнічных навук, кандыдат хімічных навук, выпускнік Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка (1996), навуковы супрацоўнік Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі (1999–2004), НПЦ НАН Беларусі па харчаванні (з 2005), адначасова прафесар Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта (2013–2016), Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 2017), Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

        Варыянтная форма
    Litvâki

        Гл. таксама
    Літвяк, Ганна-Крыстына Казіміраўна (кандыдат эканамічных навук ; нар. 1945)
    Литвяки (династия / семья) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета Літвяк Ганны-Крыстыны Казіміраўны.
    Сайт факультэта маркетынгу, менеджменту, прадпрымальніцтва Беларускага нацыянальнагна тэхнічнага ўніверсітэта.
    Сайт Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
    Сайт Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні.