unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Міняйлава, Алена Леанідаўна (кандыдат педагагічных навук ; агульная педагогіка ; нар. 1960)

    Нарадзілася 24.01.1960, г. Гомель. Педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі, тэорыі і методыкі навучання матэматыцы. Кандыдат педагагічных навук (2001), дацэнт (2009).
    Адукацыя: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (спецыяльнасць "Матэматыка", 1984), Акадэмія паслядыпломнай адукацыі (аспірантура, 2001), Нацыянальны інстытут адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (дактарантура, 2005).
    Навуковыя інтарэсы: распрацоўка для адукацыйных устаноў Рэспублікі Беларусь канцэпцый зместу прадметаў "Інфарматыка", "Асновы інфармацыйных тэхналогій", вучэбных праграм і каляндарна-тэматычнага планавання.
    Пазапрафесійная дзейнасць: спорт (плаванне); навучанне адоранай IT-моладзі інфарматыцы і спартыўнаму праграміраванню.
    Месца працы, пасада: Гомельскі дзяржаўны абласны ліцэй (1996–2005, настаўнік інфарматыкі, у 1998–2002 – начальнік вылічальнага цэнтра), Гомельскі дзяржаўны абласны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі (2002–2004, дацэнт кафедры агульнай і карэкцыйнай педагогікі), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (з 2005, факультэт кіравання працэсамі перавозак, кафедра "Інфармацыйнае і матэматычнае забеспячэнне транспартных сістэм", дацэнт). Інфармацыя на 2018.
    Узнагароды: Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1994, 2006), Паздяка Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010), прэмія спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (2006–2012, 2015).
    E-mail: minjailova@tut.by

        Варыянтная форма
    Minjailova, Helen (нар. 1960) (англійская мова)
    Minâjlava, Alena Leanidaŭna (нар. 1960)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (Гомель). Факультэт кіравання працэсамі перавозак
    Миняйлова, Елена Леонидовна (кандидат педагогических наук ; общая педагогика ; род. 1960) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Миняйлова Елена Леонидовна // Путь в науку. — Гомель, 2007. — Вып. 4 : Кандидаты наук вузов и НИИ Гомельщины. — С. 35—36.