unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Гаранькоў, Валерый Піліпавіч (доктар фармацэўтычных навук ; нар. 1941)

    Нарадзіўся 29.05.1941, г. Чэрыкаў, Магілёўская вобласць. Фармаколаг, арганізатар фармацэўтычнай справы. Доктар фармацэўтычных навук (1989), прафесар (1989).
    Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць "Фармацыя", 1964), 1-ы Маскоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут імя І. М. Сечанава (аспірантура, 1971).
    Навуковыя інтарэсы: лекавае забеспячэнне; аптэчная служба; фармацэўтычны рынак; медыцынскія кадры; медыцынская інфарматыка.
    Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1964–1972), Беларускі інстытут удасканалення ўрачоў (1973–1992, дацэнт, загадчык кафедры арганізацыі і эканомікі фармацыі), Беларускае рэспубліканскае ВА "Фармацыя" (1992–1995, 1997–1998, генеральны дырэктар), ЗАТ "Белфарминтор" (1995–1997, дырэктар), ЗАТ "Малкут" (1999–2002), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 2002, прафесар кафедры радыяцыйнай хіміі і хіміка-фармацэўтычных тэхналогій, у 2002–2007 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2018.
    Узнагароды: значок "Отличнику здравоохранения" (1984), ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1991, 2001), Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя (1991) і інш.

        Варыянтная форма
    Garan'koŭ, Valeryj Pilipavič (нар. 1941)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск). Хімічны факультэт
    Гореньков, Валерий Филиппович (доктор фармацевтических наук ; род. 1941) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Социально-экономическая эффективность использования материальных и трудовых ресурсов в аптечной службе и пути ее повышения : автореферат диссертации ... доктора фармацевтических наук : 15.00.01 / Гореньков Валерий Филиппович. — Москва, 1989.
    Экономика фармации / В. Ф. Гореньков. — Минск, 1982.
    Анкета вучонага.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
    Электронная бібліятэка БДУ.
    Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.