unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Чарнышоў, Алег Віктаравіч (кандыдат філасофскіх навук ; выяўленчае мастацтва ; мастацкая літаратура ; нар. 1939)

    Нарадзіўся 18.03.1939, г. Вялікія Лукі, Пскоўская вобласць, Расія. Філосаф, мастак. Кандыдат філасофскіх навук (1983), дацэнт (1990). Член Беларускага саюза дызайнераў (1987).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (спецыяльнасць "Інтэр’ер і абсталяванне", 1968), Інстытут філасофіі і права АН БССР (аспірантура, 1983).
    Навуковыя інтарэсы: філасофскія праблемы матэрыяльна-мастацкай культуры і мастацтва; псіхалогія творчасці і логіка мастацка-праектнага мыслення; сістэмна-дзейнасны падыход і праблемна-метадалагічная арыентацыя дызайн-праектавання; гісторыя, тэорыя і метадалогія дызайн-дзейнасці; псіхолага-педагагічныя прынцыпы пабудовы сістэмы дызайн-адукацыі; сінтэз прынцыпаў навуковай, тэхнічнай і мастацкай творчасці ў дызайне; навукова-тэарэтычныя асновы перадпраектных і праектных дызайн-даследаванняў; педагогіка вышэйшай школы.
    Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (паэт).
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (гуманітарны факультэт, кафедра дызайну, прафесар), Мінскі інавацыйны ўніверсітэт (інжынерна-інфармацыйны факультэт, кафедра дызайну, загадчык кафедры). Інфармацыя на 2015.

        Варыянтная форма
    Čarnyšoŭ, Aleg Viktaravič (нар. 1939)

        Гл. таксама
    Мінскі інавацыйны ўніверсітэт
    Чернышев, Олег Викторович (кандидат философских наук ; изобразительное искусство ; художественная литература ; род. 1939) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Концепция взаимодействия и методологические проблемы дизайна : автореферат диссертации ... кандидата философских наук : 09.00.01 / Чернышев Олег Викторович. — Минск, 1983.
    Анкета вучонага.
    Чарнышоў Алег Віктаравіч // Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1949—2004 гады) / А. А. Каляда. — Мінск, 2005. — С. 119.
    Чернышев Олег Викторович // Белорусский союз дизайнеров : справочник. — Минск, 1998. — С. 278.
    Фатаграфія.