Справка
Нарадзіўся 28.02.1902, г. Санкт-Пецярбург, Расія. Урач ветэрынарнай медыцыны. Доктар ветэрынарных навук (1955), прафесар (1956).
Адукацыя: Ленінградскі ветэрынарны інстытут (1935).
Навуковыя інтарэсы: паталагічная анатомія, патагенез, дыягностыка і імунамарфалогія гемаспарыдыёзаў буйной рагатай жывёлы, чумы свіней і інш.
Месца працы, пасада: Ленінградскі ветэрынарны інстытут (1935–1940), Азербайджанскі сельскагаспадарчы інстытут (1940–1946), Іванаўскі сельскагаспадарчы інстытут (1946–1956), Троіцкі ветэрынарны інстытут Чэлябінскай вобласці (1956–1965), Віцебскі дзяржаўны ветэрынарны інстытут (ветэрынарны факультэт, кафедра паталагічнай анатоміі і гісталогіі, прафесар, у 1965–1971 – загадчык кафедры).
Памёр 29.04.1987 у г. Мінску.
Варыянтная форма
Fëdaraŭ, Alâksandr Ivanavič (1902—1987) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Микроэлементозы сельскохозяйственных животных / [А. И. Федоров и др.]. — Минск, 1986.
Анкета вучонага (без анкеты).
Фёдараў Аляксандр Іванавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 10. — С. 569.
Фёдараў Аляксандр Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 364.
Федоров Александр Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [ 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 353.
[Федоров Александр Иванович] // Учреждение образования "Витебская ордена "Знак Почета" государственная академия ветеринарной медицины" : история и современность (к 90-летию со дня основания), 1924—2014. — Витебск, 2014. — С. 210.
Сайт Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Рэпазіторый ВДАВМ.
Электронны каталог бібліятэкі ВДАВМ.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.