Справка
Нарадзілася 08.04.1953, в. Новая Ёлча, Брагінскі раён, Гомельская вобласць. Эканаміст, спецыяліст у галіне бухгалтарскага ўліку і статыстыкі. Кандыдат эканамічных навук (1991), дацэнт (1997).
Адукацыя: Кіеўскі інстытут народнай гаспадаркі імя Д. С. Каротчанкі (спецыяльнасць "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль", 1976; аспірантура, 1991).
Навуковыя інтарэсы: методыка кіраўніцкага і бухгалтарскага фінансавага ўліку; методыка эканамічнага аналізу ў камерцыйных арганізацыях.
Месца працы, пасада: Саўгас-камбінат імя 22 з'езда КПСС Абухаўскага раёна Кіеўскай вобласці (1976–1977, эканаміст), Рэспубліканскі вылічальны цэнтр ЦСУ УССР (Кіеў; 1978–1980), Ірпенскі гарвыканкам Кіеўскай вобласці (1981–1984, эканаміст), Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (1984–2002, у 1998–2002 – загадчык кафедры), Бабруйскі філіял Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (2002–2017, у 2002–2003 і 2007–2011 – загадчык кафедры, 2003–2007 – намеснік дырэктара), Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт (з 2017, факультэт эканомікі і права, кафедра бухгалтарскага ўліку, аналізу, аўдыту і статыстыкі, дацэнт). Інфармацыя на 2018.
E-mail: nns_53@mail.ru
Варыянтная форма
Nedaškoŭskaâ, Nina Sârgeeŭna (нар. 1953) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Сайт кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу, аўдыту і статыстыкі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.