unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Барысенка, Міхаіл Іванавіч (доктар тэхнічных навук ; 1917—1984)

    Нарадзіўся 25.07.1917, в. Глыбоцкае, Гомельскі раён, Гомельская вобласць. Спецыяліст у галіне распрацоўкі сістэм кіравання для ракетна-касмічнай прамысловасці. Доктар тэхнічных навук (1978), прафесар (1965). Член-карэспандэнт АН СССР (1981).
    Адукацыя: Маскоўскі энергетычны інстытут (радыётэхнічны факультэт, 1941), Маскоўскае вышэйшае каманднае агульнавайскавое вучылішча імя Вярхоўнага Савета РСФСР (1942).
    Навуковыя інтарэсы: сістэмы кіравання ракет-носьбітаў, міжпланетных касмічных апаратаў, штучных спадарожнікаў Зямлі.
    Месца працы, пасада: НДІ № 885 Міністэрства прамысловасці сродкаў сувязі СССР (з 1945, начальнік аддзела), НДІ прыборабудавання (з 1963, начальнік аддзялення, галоўны канструктар), Маскоўскі навукова-даследчы радыётэхнічны інстытут (1974–1984, з 1976 – дырэктар).
    Узнагароды: званне "Герой Социалистического Труда" (1957), Ленінская прэмія (1960), Дзяржаўная прэмія СССР (1978), ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2-й ступені і інш.
    Памёр 02.01.1984.

        Варыянтная форма
    Barysenka, Mihail Ivanavič (1917—1984)

        Гл. таксама
    Борисенко, Михаил Иванович (доктор технических наук ; 1917—1984) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага (прадстаўлена Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкай).
    Барысенка Міхаіл Іванавіч / У. С. Ларыёнаў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 2. — С. 346.
    Борисенко Михаил Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 48.
    Борисенко Михаил Иванович // Изобретатель. — 2015. — № 7. — С. 36.
    Борисенко — космический управленец / К. И. Баландин // Беларусь и космос. — Минск, 2016. — С. 15—17.
    Жыццё пад грыфам "сакрэтна" / І. Трыпузава // Маяк. — 2006. — 18 кастрычніка. — С. 2.
    Через тернии к звездам / Ирина Смоликова // Гомельская праўда. — 2017. — 25 ліпеня (№ 85). — С. 5.
    Фатаграфія.
    Сайт "Википедия".