На главную |
---|
Справка
Сасноўскі, Леанід Адамавіч (доктар тэхнічных навук ; механіка ; 1935—2023) |
Нарадзіўся 25.07.1935, д. Палессе, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць. Спецыяліст у галіне механікі, трыбафатыкі. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1988).
Адукацыя: Ленінградскі горны інстытут (спецыяльнасць "Горныя машыны і механізмы", 1958), Цэнтральны НДІ тэхналогіі машынабудавання (спецыяльнасць "Супраціўленне матэрыялаў і будаўнічая механіка", 1967).
Навуковыя інтарэсы: тэорыі пругкасці; механіка дэфармуемага цвёрдага цела, кантактнага ўзаемадзеяння, суцэльных асяроддзяў; дынаміка і ўстойлівасць механічных сістэм; біямеханіка; матэрыялазнаўства; колькасныя метады ў дыялектыцы; сацыягуманітарныя даследаванні (якасць жыцця, рызыка і бяспека, дабро і зло).
Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (паэт).
Месца працы, пасада: Усесаюзны НДІ кампрэсарнага машынабудавання (г. Сумы, Украіна; з 1967, начальнак аддзела трываласці), Магілёўскі тэхналагічны інстытут (1976–1980, з 1977 – загадчык кафедры механікі), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (з 1980, прафесар кафедры "Лакаматывы", у 1989–1999 – загадчык кафедры "Прыкладная матэматыка і тэорыя надзейнасці"), НВА "Трыбафатыка" (г. Гомель; дырэктар).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (1998), Дзяржаўная прэмія Украіны (1997), знакі "Ганаровы транспартнік" (1993), "Выдатнік адукацыі" (2011), "Почетный железнодорожник" (Расія, 2008) і інш.
Памёр 10.02.2023.
Варыянтная форма
Sasnoŭski, Leanid Adamavič (1935—2023) |
Sosnovskiy, L. A. (1935—2023) (англійская мова) |
Гл. таксама
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (Гомель). Механічны факультэт |
Сосновский, Леонид Адамович (доктор технических наук ; механика ; 1935—2023) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Критерии предельного состояния металлов и элементов конструкций при переменных нагрузках в вероятностной постановке : диссертация … доктора технических наук : 01.02.06 : защищена 00.00.1987 : утверждена 01.07.1988 / Сосновский Леонид Адамович. ― Гомель, 1987.
Анкета вучонага.
Сасноўскі Леанід Адамавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 191.
Сосновский Леонид Адамович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 43.
Сайт НВА "Трыбафатыка".
Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |