Справка
Дынастыя дзеячаў навукі. Складаецца з прадстаўнікоў двух пакаленняў. Лазарэнка Яўгеній Канстанцінавіч (26.12.1912–01.01.1979), мінералог, доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар, акадэмік АН Украінскай ССР. Выпускнік Харкаўскага ўніверсітэта (1934), выкладчык Варонежскага ўніверсітэта, Львоўскага ўніверсітэта імя І. Франко (у 1951–1963 – рэктар), навуковы супрацоўнік Інстытута геалагічных навук АН УССР (у 1969–1971 – дырэктар). Драмашка Святлана Рыгораўна (нар. 19.05.1926), мінералог, кандыдат геолага-мінералагічных навук, навуковы супрацоўнік Інстытута геахіміі і геафізікі АН Беларускай ССР. Іх сын – Драмашка Сяргей Еўгеньевіч (нар. 14.02.1951), радыебіёлаг, генетык, доктар біялагічных навук, прафесар, навуковы супрацоўнік Інстытута генетыкі і цыталогіі і Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі.
Варыянтная форма
Dramaški — Lazarènki |
Lazarènki — Dramaški |
Лазарэнкі — Драмашкі |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета Драмашкі Сяргея Яўгеньевіча.
Сайт "Википедия".
Сайт "Вікіпедія".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.