unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Драмашка, Сяргей Еўгеньевіч (доктар біялагічных навук ; 1951—2024)

    Нарадзіўся 14.02.1951, г. Львоў, Украіна. Радыебіёлаг, генетык. Доктар біялагічных навук (Расія, 2000; Беларусь, 2000), прафесар (2016). Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій (1996), акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (1997).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць "Фізіка", 1973).
    Навуковыя інтарэсы: матэматычнае мадэляванне генетычных і радыебіялагічных працэсаў; інфармацыйныя тэхналогіі ў біялагічных даследаваннях і адукацыі.
    Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (аўтар юмарыстычных і фантастычных расказаў).
    Месца працы, пасада: Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі (з 1974, інжынер, старшы навуковы супрацоўнік, у 1993–2005 – вучоны сакратар, 2005–2006 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 2001 – загадчык лабараторыі мадэлявання генетычных працэсаў), Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі (з 2009, кафедра прыродазнаўчых дысцыплін, прафесар, з 2017 – загадчык кафедры).
    Узнагароды: прэмія НАН Беларусі (2011).
    Памёр 01.01.2024.

        Варыянтная форма
    Dramaška, Sârgej Eŭgen'evič (1951—2024)
    Dromashko, Sergey E. (1951—2024) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Драмашкі — Лазарэнкі (дынастыя / сям'я)
    Інстытут генетыкі і цыталогіі (Мінск)
    Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Мінск). Універсітэт
    Дромашко, Сергей Евгеньевич (доктор биологических наук ; 1951—2024) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Падрабязней...