Справка
Дынастыя /сям'я работнікаў сельскай гаспадаркі, навукі, адукацыі і культуры. Уключае прадстаўнікоў трох пакаленняў: Козел Мікалай Антонавіч (1936–1994), спецыяліст у галіне эканомікі сельскай гаспадаркі, кандыдат эканамічных навук; яго дачка – Ярмалінская Вераніка Мікалаеўна (нар. 1958), тэатразнавец, кандыдат мастацтвазнаўства, загадчык аддзела тэатральнага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі; муж Веранікі Мікалаеўны – Ярмалінскі Валянцін Іванавіч (нар. 1956), фізік, спецыяліст у галіне медыцынскага прыборабудавання, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; сын Веранікі Мікалаеўны – Козел Мікалай Уладзіміравіч (нар. 1981), біяфізік, кандыдат біялагічных навук, науковы супрацоўнік Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі.
Варыянтная форма
Kozely — Ârmalinskiâ |
Ârmalinskiâ — Kozely |
Ярмалінскія — Козелы |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета Козела Мікалая Уладзіміравіча.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.