unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Іаскевіч, Мікалай Мікалаевіч (доктар медыцынскіх навук ; хірургія ; нар. 1958)

    Нарадзіўся 27.06.1958, в. Падвялікае, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць. Урач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (2005), прафесар (2008). Член Беларускай асацыяцыі хірургаў, Расійскага таварыства ангіёлагаў і сасудзістых хірургаў.
    Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць "Лячэбная справа", 1981; аспірантура, 1989).
    Навуковыя інтарэсы: хірургічная гастраэнтэралогія; рэканструкцыйная хірургія аклюзійна-стэнатычных пашкоджанняў брушной аорты, перыферычных і брахіяцэфальных артэрый, рэцыдыўнага спантаннага пнеўматоракса; колапракталогія; патагенетычныя асновы реперфузійна-аксігенацыйнага сіндрому; укараненне нанатэхналогій у хірургію; ваенна-палявая і трапічная хірургія.
    Месца працы, пасада: Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Ангола (2010–2016, Цэнтральны шпіталь г. Лубанга, правінцыя Уіла), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1983–2010 і з 2016, лячэбны факультэт, 1-я кафедра хірургічных хвароб, прафесар). Інфармацыя на 2019.
    Узнагароды: Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя і інш.
    E-mail: inngrodno@mail.ru

        Варыянтная форма
    Iaskevič, Mikalaj Mikalaevič (нар. 1958)
    Ioskevich, N. N. (нар. 1958) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Кафедра хірургічных хвароб (1)
    Иоскевич, Николай Николаевич (доктор медицинских наук ; род. 1958) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Падрабязней...