unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Багдановіч, Аляксандр Вальдэмаравіч (доктар тэхнічных навук ; механіка ; нар. 1964)

    Нарадзіўся 11.02.1964, г. Гомель. Спецыяліст у галіне дынамікі, трываласці машын, прыбораў і апаратуры. Доктар тэхнічных навук (2006), дацэнт (2006). Член рэдкалегіі міжнароднага навукова-тэхнічнага часопіса "Механика машин, механизмов и материалов". Дэпутат, член прэзідыума Лідскага раённага Савета дэпутатаў Гродзенскай вобласці (2010–2014).
    Адукацыя: Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (спецыяльнасць "Цеплавозы і цеплавозная гаспадарка", кваліфікацыя "Інжынер шляхоў зносін", 1986; аспірантура, 1991), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (дактарантура, 2000).
    Навуковыя інтарэсы: механіка стомленаснага разбурэння; трыбафатыка.
    Месца працы, пасада: Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1986–1991), ДСКБ ВА "Гомсельмаш" (1991–1992), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (1992–1995), Лідскі індустрыяльны тэхнікум (1995–1997), НВА "Трибофатика" (Гомель, 2000–2002), Лідскі каледж УА "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" (2002–2014, намеснік дырэктара, дырэктар), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (механіка-матэматычны факультэт, кафедра тэарэтычнай і прыкладной механікі, прафесар). Інфармацыя на 2017.
    Узнагароды: ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005, 2014), стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2007) і інш.
    E-mail: bogal@tut.by

        Варыянтная форма
    Bagdanovič, Alâksandr Val'demaravič (нар. 1964)
    Bogdanovich, Alexander V. (нар. 1964) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск). Механіка-матэматычны факультэт
    Богданович, Александр Вальдемарович (доктор технических наук ; механика ; род. 1964) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Падрабязней...