Справка
Нарадзіўся 23.05.1941, г. Глуск, Магілёўская вобласць. Мовазнавец, спецыяліст у галіне германскага мовазнаўства. Кандыдат філалагічных навук (1985), дацэнт (1989).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (спецыяльнасць "Настаўнік нямецкай мовы сярэдняй школы", 1963).
Навуковыя інтарэсы: германістыка; функцыянальна-камунікатыўныя ўласцівасці імён дзеяча ў тэкставай структуры; методыка выкладання замежных моў.
Месца працы, пасада: Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча (1963–1964, выкладчык), Група савецкіх войск у Германіі (г. Дрэздэн, 1965–1969, выкладчык), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1973–2021, факультэт сацыякультурных камунікацый, кафедра нямецкай мовы, дацэнт, у 1990–2015 – загадчык кафедры).
Узнагароды: Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэпублікі Беларусь (2006).
Памёр 00.03.2021.
Варыянтная форма
Čèrkas, Mihail Alâksandravič (1941—2021) |
Tscherkas, M. A. (1941—2021) (нямецкая мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Функционально-семантический статус отглагольных имен деятеля в современном немецком языке : автореферат диссертации ... кандидата филологических наук : 10.02.04 / Черкас Михаил Александрович. — Львов, 1985.
Структурно-семантический статус имен деятеля в современном немецком языке / М. А. Черкас // Вопросы семантики и методики преподавания иностранных языков. — Минск, 1982. — С. 90—97.
Функциональные свойства имен деятеля композитного типа / М. А. Черкас // Слова ў кантэксце часу : да 80-годдзя Аркадзя Іосіфавіча Наркевіча : зборнік навуковых прац. — Мінск, 2009. — С. 421—428.
Анкета вучонага.
Чэркас Міхаіл Аляксандравіч // Хто ёсць хто ў сучаснай беларускай лінгвістыцы. — Мінск, 1997. — С. 112—113.
Сайт факультэта сацыякультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Электронны каталог Фундаментальнай бібліятэкі БДУ.
Электронная бібліятэка БДУ.