unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Казлоўская, Людміла Васільеўна (доктар эканамічных навук ; 1936—2020)

    Нарадзілася 28.11.1936, в. Бабчын, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць. Эканаміст. Доктар эканамічных навук (1983), прафесар (1989).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Фізічная геаграфія", 1958), Інстытут эканомікі АН БССР (аспірантура, 1965).
    Навуковыя інтарэсы: рэгіянальная эканоміка; тэрытарыяльная арганізацыя прамысловасці; тэрытарыяльная арганізацыя грамадства.
    Месца працы, пасада: Інстытут эканомікі АН БССР (1965–1988, у 1980–1983 – загадчык сектара, з 1983 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1988–2015, геаграфічны факультэт, кафедра эканамічнай геаграфіі Беларусі і дзяржаў Садружнасці, прафесар, у 1988–2002 – загадчык кафедры).
    Узнагароды: граматы Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1981, 1983), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001, 2006), Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2001), нагрудны значок "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (1996).
    Памерла 17.11.2020.

        Варыянтная форма
    Kazloŭskaâ, Lûdmila Vasil'eŭna (1936—2020)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі
    Козловская, Людмила Васильевна (доктор экономических наук ; 1936—2020) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Проблемы территориальной концентрации промышленности (методология внутрирайонного анализа) : автореферат диссертации ... доктора экономических наук : 08.00.04 / Козловская Людмила Васильевна. ― Таллин, 1981.
    Анкета вучонага.
    Фатаграфія.
    Сайт "Википедия".
    Электронная бібліятэка БДУ.
    Электронны каталог Фундаментальнай бібліятэкі БДУ.
    Пошукавая сістэма "Google Scholar".