unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Бяляеў, Барыс Іларыёнавіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; фізіка ; нар. 1945)

    Нарадзіўся 16.04.1945, г. Чалябінск, Расія. Фізік, спецыяліст у галіне спектраскапіі і оптыка-электроннага прыборабудавання. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992), старшы навуковы супрацоўнік (1987), дацэнт (2010).
    Адукацыя: Мінскі радыётэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Канструяванне і вытворчасць радыёапаратуры", 1969).
    Навуковыя інтарэсы: оптыка-электронныя прыборы і метады дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі.
    Месца працы, пасада: Інстытут фізікі АН БССР (1969–1985, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1985, Інстытут прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі, аддзел аэракасмічных даследаванняў, з 2010 – загадчык аддзела, у 1986–2014 – загадчык лабараторыі дыстанцыйнай фотаметрыі). Інфармацыя на 2023.
    Узнагароды: Дзяржаўная прэмія СССР (1991), падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2011), прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2015), граматы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (2011), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2015).

        Варыянтная форма
    Bâlâeŭ, Barys Ilaryënavič (нар. 1945)

        Гл. таксама
    Інстытут прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі (Мінск)
    Беляев, Борис Илларионович (доктор физико-математических наук ; физика ; род. 1945) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Диссертация с грифом "Для служебного пользования".
    Оптическое дистанционное зондирование / Б. И. Беляев, Л. В. Катковский. — Минск, 2006.
    Аппаратура дистанционной спектрометрии / [Б. И. Беляев и др.] // Спектроскопия плазмы и природных объектов. — Минск, 2002. — Гл. 6. — С. 305—349.
    Анкета вучонага.
    Бяляеў Барыс Іларыёнавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1.— С. 358.
    Беляев Борис Илларионович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 352.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
    Сайт Інстытута прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
    Сайт "Оптическое дистанционное зондирование".
    Электронная бібліятэка БДУ.