Справка
Нарадзіўся 08.11.1915, г. Гомель. Тэолаг, свяшчэннік (протаіерэй). Кандыдат багаслоўя (1971).
Адукацыя: Віленская духоўная семінарыя (1925–1935), Варшаўскі ўніверсітэт (багаслоўскі факультэт, 1939), Віленская кансерваторыя (2 курсы, 1941), Маскоўская духоўная акадэмія (1971).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя праваслаўя на Магілёўшчыне; гісторыя Барыса-Глебскай царквы г. Магілёва; жыццё і дзейнасць мітрапаліта Сергія (Васкрасенскага).
Месца працы, пасада: Віленскі Свята-Духаў манастыр (1941–1944, сакратар мітрапаліта Сергія (Васкрасенскага), Віленская духоўная семінарыя (выкладчык), Спаса-Праабражэнская царква ў в. Порплішча Віцебской вобласці (1944–1951, настаяцель), Васкрасенскі сабор у г. Барысаў (1956, свяшчэннік), Петра-Паўлаўскі сабор у г. Гомель (1957, свяшчэннік), Барыса-Глебская царква ў г. Магілёў (1958–1970, свяшчэннік), Свята-Троіцкая царква ў в. Галоўчын Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці (з 1961, настаяцель), Спаса-Еўфрасіннеўская царква ў г. Полацк (з 1970, настаяцель).
У 1951 рэпрэсаваны. Да 1956 – вязень ГУЛАГа (пас. Інта, Комі, Расія), вызвалены датэрмінова са зняццем судзімасці. Рэабілітаваны ў 1978.
Узнагароды: ордэн Прападобнага Сергія Раданежскага II ступені (1980) і інш.
Памёр 12.03.1986, г. Полацк. Пахаваны ў г. Вільнюсе на Еўфрасіннеўскіх могілках (Літва).
Варыянтная форма
Kuzmenka, Mihail Sâmënavič (1915—1986) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета Кузменкі Ігара Міхайлавіча.
Пока горит свеча... / Людмила Гришанова ; фото из семейного архива Игоря Кузьменко // Магілёўскія ведамасці. — 2010. — 10 августа (№ 87). — С. 10—11. — Сведения доступны также по Интернету: http://www.mogved.by/sled-v-istorii/2767.
Кузьменка (Кузьменко) Міхаіл Сімяонавіч // Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі, 1917—1967 : энцыклапедычны даведнік : у 2 т. / Леанід Маракоў. — Мінск, 2007. — Т. 1. — С. 446—447.
Сайт "Древо : открытая православная энциклопедия".